Гарошак кашубскі

Гарошак кашубскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia cassubica L., Sp. Pl. 2: 735 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  820001
NCBI  754109
EOL  704170
GRIN  t:41472
IPNI  524633-1
TPL  ild-9102

Гаро́шак кашубскі[1][2] (Vicia cassubica) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху лазячае, даўжынёй 30—60 (да 70[2]) см, рабрыстае, слаба разгалінаванае ў верхняй частцы, голае або слаба апушанае. Лісце чаргаванае, парнаперыстае і складаецца з 8—15[2] пар лісткоў. Лісткі слаба апушаныя, выцягнутыя або вузкаланцэтныя. Кветкі фіялетава-пурпуровыя, у аднабокіх гронках. Плод — рамбічны або лінейна-рамбічны струк з загнутым носікам.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[3]. Расце на сухіх і горных лугах, узлесках, высечках, пустках, пашах, у хмызняках, парках і садах, каля дарог[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені. Апыленне перакрыжаванае, пераважна пчоламі[4]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі[3], Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[3] (Масква, Татарстан, Марый Эл, Іванаўская, Ліпецкая, Пскоўская, Тульская, Уладзімірская вобласці[5]).

Кармавая і дэкаратыўная расліна.

Струкі і насенне

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. а б в г Горошек кашубский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. Vicia cassubica L. (Вика кашубская) // ИАС «ООПТ России» (руск.)