Гарошак мышыны

Гарошак мышыны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia cracca L., Sp. Pl. 2: 735 (1753)

Павдвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26335
NCBI  3905
EOL  704171
GRIN  t:300659
IPNI  73031-3
TPL  ild-9103

Гаро́шак мышыны[1] (Vicia cracca) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м з доўгім карэнішчам, голая або крыху апушаная. Сцябло рабрыстае, звычайна галінастае, чапляецца. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, апушанае, перыстае, складаецца з 6—10[1] пар лісткоў. Галоўная вось ліста пераходзіць на канцы ў галінасты вусік. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя, даўжынёй 1,5—3[2] см, часам шараватыя ад валаскоў. Прылісткі даўжынёй да 1,5[2] (да 1[1]) см. Кветкі з пяццю[3] пялёсткамі, фіялетава-сінія[1], ліловыя, фіялетавыя, вельмі рэдка — белыя[2], у густых гронках. Плод — голы, падоўжаны струк.

Ядавітая расліна[3].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Гарошак мышыны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных (В’етнам[4]) абласцей Азіі. Заносны від у Паўночнай Амерыцы[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[3]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, нізінных балотах, у зрэджаных лясах і хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог. Цвіце на працягу ўсяго лета[1].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Кармавая і лекавая расліна. Пустазелле, якое засмечвае пасевы.

Зноскі

  1. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в г Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  3. а б в Горошек мышиный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. U.S. National Plant Germplasm System (англ.)