Аднагадовая або двухгадоваятравяністая расліна вышынёй 40—60[3] см. Сцябло прамое, рабрыстае, апушанае па рэбрах. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, з вусікам. Ніжняе лісце складаецца з адной пар лісткоў, сярэдняе і верхняе — з 2—3 пар[3]. Лісткі суцэльныя, простыя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, брудна-ліловага або персікава-ружовага колеру, адзінкавыя ці па 2—3 у пазухах лісця. Плод — падоўжаны, сціснуты з бакоў струк.
Кармавая і тэхнічная (сідэрацыя) расліна[5]. Магчыма выкарыстанне ў мэтах барацьбы з раслінамі-паразітамі (прызнана пасткавай раслінай насення заразіхі)[4].