Гарошак панонскі

Гарошак панонскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia pannonica Crantz, 1769

Сінонімы
Vicia pannonica subsp. pannonica

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26352
NCBI  29753
EOL  703221
GRIN  t:300666
IPNI  525015-1
TPL  ild-7842

Гаро́шак панонскі[3] (Vicia pannonica) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1. Vicia lutea
2. Гарошак панонскі

Аднагадовая травяністая расліна[3][4]. Маюцца азімая і яравыя формы[4]. Сцябло ўзыходнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, з дробнымі прылісткамі даўжынёй 3—4[4] мм і складаецца з 6—9 пар лісткоў. Галоўная вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі лінейныя або падоўжаныя, 12—20[4] мм у даўжыню, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі[5], па 2—4 у пучках на кароткіх ножках. Вяночак да 22[4] мм у даўжыню, жоўтага колеру, больш светлы ў ніжняй частцы. Плод — паніклы, падоўжаны, апушаны, звужаны да канцоў струк. Насенне амаль шарападобнай формы, крыху граністае[4].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Заходняй Азіі (Кіпр, Іран, Турцыя) і на Каўказе[6]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах[6].

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і эўтроф[5]. Устойлівая да засухі і зімаўстойлівая расліна[4]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у стэпах, парках, садах і агародах, на аблогах, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені[4]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні[4].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Каштоўная кармавая расліна[4]. Па якасці не саступае люцэрне і канюшыне. У сене маецца да 21,4 , у насенні да 26,7 % бялкоў[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г д е ё ж з і Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. а б в Горошек паннонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. а б U.S. National Plant Germplasm System (англ.)