Шматгадоваятравяністая расліна 80—200 (100—150[4]) см даўжынёй. Сцябло прамое, рабрыстае, слаба апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, доўгае і складаецца з 10—12[4] (8—12[5]) пар лісточкаў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісточкі размешчаны ў 2 плоскасцях, арыентаваных пад вострым вуглом адзін да аднаго, суцэльныя, гладкія, з завостранай верхавінкай, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ліловага або лілова-сіняга колеру, у пазушных гронках даўжынёй 15—20[5] см. Вяночак 12—15 мм даўжынёй[6]. Кветканосы з гронкай звычайна амаль удвая даўжэй лісця. Плод — лінейна-падоўжаны струк.
Гарошак танкалісты перспектыўны ў якасці кармавой расліны ў рэгіёнах з недастатковым увільгатненнем і якасцю глебы[5]. Па кармавой якасці не саступае люцэрне[5].