Гарчыца чорная

Гарчыца чорная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica nigra (L.) W.D.J.Koch, 1833

Сінонімы
Sinapis nigra L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23061
NCBI  3710
EOL  583895
GRIN  t:7666
IPNI  72281-3
TPL  kew-2682421

Гарчы́ца чорная[3] (Brassica nigra) — від кветкавых раслін роду Капуста (Brassica) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—1,5[4] м. Сцябло прамое, галінастае, злёгку валасістае ў ніжняй частцы. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках. Ніжняе лісце лірападобна-лопасцевай формы, апушанае. Кветкі дробныя, з чатырма пялёсткамі, светла-жоўтага колеру. Суквецце — рэдкая гронка[4]. Плод — чатырохгранны бугрысты стручок даўжынёй 1—2,5 см, з кароткім тонкім носікам. Насенне круглае, чырвона-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Еўраазіяцкі від. Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Афрыкі. Заносны від у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі.

У здзічэлым стане расце каля жылля, дарог, у далінах рэк, як пустазелле на палях. Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца ў культуры пераважна ў Італіі, Францыі і таксама ў Паўночнай Амерыцы. Алейная (у насенні 0,5—1,4 % эфірнага алею, і 24,5—41 % тлустага алею[4]), меданосная, лекавая і харчовая расліна. Маладое лісце спажываецца ў якасці прыправы, насенне — пры вырабе гарчыцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.