У матчах за зборную Англіі Лінекер забіў 48 галоў. Трэці бамбардзір зборнай у гісторыі (пасля Уэйна Руні і Бобі Чарльтана). Забіў 10 галоў на чэмпіянатах свету. Ён быў лепшым бамбардзірам першага дывізіёна ў складзе трох розных клубаў. Уладальнік кубка Англіі. Адыграўшы ў Японіі два сезоны, якія былі адзначаны сталымі траўмамі, Лінекер скончыў кар’еру гульца і стаў футбольным тэлекаментатарам.