«Гары Потэр і Ордэн Фенікса» (англ.: Harry Potter and the Order of the Phoenix) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2007 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2003 года. «Ордэн Фенікса» з’яўляецца працягам фільма «Гары Потэр і Кубак агню», а таксама пятым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка.
Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман і Дэвід Барон, сцэнар напісаў Майкл Голдэнберг (гэта адзіны фільм у серыі, сцэнар якога не пісаў Стыў Клоўз). У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.
Фільм распавядае пра пяты год Гары ў школе Хогвартс, калі Міністэрства магіі адмаўляе вяртанне лорда Валдэморта.