«Гары Потэр і філасофскі камень» (англ.: Harry Potter and the Philosopher's Stone ці англ.: Harry Potter and the Sorcerer's Stone) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Крыса Каламбуса, выпушчаны ў 2001 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг, першым з серыі карцін пра Гары Потэра і мае сем сіквелаў.
Сцэнар да фільма напісаў Стыў Клоўз. Галоўныя ролі ў фільме сыгралі Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт і Эма Уотсан — Гары Потэра, Рональда Уізлі і Герміёну Грэйнджэр адпаведна.
У цэнтры сюжэту — першы год Гары ў школе Хогвартс, калі ён выяўляе, што з’яўляецца вядомым чараўніком і пачынае магічную адукацыю.