Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся |
8 верасня 1881 |
Памёр |
9 жніўня 1945 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 180 см |
Вага | 66 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гары Лівінгстан Хілман (англ.: Harry Livingston Hillman; 8 верасня 1881, Нью-Ёрк — 9 жніўня 1945, Хановер, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1904.
На Гульнях 1904 у Сент-Луісе Хілман удзельнічаў у трох забегах, 400 м, 200 і 400 м з бар’ерамі, выйграўшы кожны з іх і усталяваўшы алімпійскія рэкорды ў першых двух гонках.
Таксама Хілман удзельнічаў у неафіцыйных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах, на якіх заняў толькі пятае месца ў бегу на 400 м, бо быў траўмаваны падчас паездкі. На наступных сваіх Гульнях 1908 у Лондане Хілман удзельнічаў толькі ў гонцы на 400 м з бар’ерамі. Усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд у паўфінале, ён заняў другое месца ў заключным раундзе і выйграў сярэбраны медаль.
Акрамя сваіх дасягненняў на Гульнях, Хілман чатыры разы выйграваў чэмпіянат ЗША па лёгкай атлетыцы — па два разы на забегах на 200 і 400 м з бар’ерамі. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры ён стаў трэнерам і працаваў з каманднай Дартсуцкага каледжа і нацыянальнай зборнай, суправаджаючы яе на летніх Алімпійскіх гульнях 1924, 1928 і 1932.
Гары Хілман быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 1976 годзе.