| ||||||||||||||||||||||||||
Гарыцыя[5] (італ.: Gorizia, славенск.: Gorica, фрыульск. Gurize) — горад і камуна ў італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія на мяжы са Славеніяй, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Ізонца. Заступнікі святыя Эрмакора (Ermacora) і Фартуната (Fortunato). Свята горада 12 ліпеня.