Гары́чка[3][4] (Gentiána) — род шматгадовых, радзей аднагадовых траў і паўхмызнякоў сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae). Паводле Плінія Старэйшага, родавая лацінская назва Gentiana нададзена гарычцы ад імя ілірыйскага цара Гентыя (руск.) (бел. (II ст. да н.э.), які лячыў чуму карэннем гарычкі жоўтай (Gentiana lutea).
Беларускую назву гарычка атрымала праз вельмі горкі смак каранёў і лісця, абумоўлены наяўнасцю ў іх гліказідаў.
Травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі адзіночныя, зрэдку нешматлікія. Плод — каробачка. Насенне часта мае крыльцы.
Зноскі