Гары́чкавачка[3] (Gentianella) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з голымі, прамымі, пустацелымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, лінейнае або шырокаэліптычнае, супраціўнае, сядзячае. Ніжняе лісце ў разетцы. Кветкі ў гронкападобных ці мяцёлкападобных суквеццях, зрэдку — адзіночныя. Колер кветак блакітны або сіняваты, зрэдку жаўтавата-белы, светла-жоўты. Плод — сухі арэшак.
Расліны роду распаўсюджаны ў нетрапічных раёнах Зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:
Расліны святлолюбівыя. Растуць на лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах вадаёмаў.
Род налічвае больш за 120[3] (295[7]) відаў.
Лекавыя (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[3].
Зноскі