Гарычкакветныя

Гарычкакветныя

Gentiana clusii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gentianales Lindl., 1833

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29910
NCBI  4055
EOL  4201
FW  54936

Гарычкакветныя (Gentianales) — парадак двухдольных раслін.

Травы, кусты, дрэвы. Лісце звычайна супраціўнае ці кальчаковае, суцэльнае, без прылісткаў. Кветкі двухполыя, правільныя, 4—5-членныя, са зрослапялёсткавым вяночкам, адзіночныя ці ў суквеццях. Гінецэй з 2 неглыбоказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, з некалькімі семязародкамі. Плады рознага тыпу (каробачка, ягада, двухлістоўка). Насенне з эндаспермам.

Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых і субтрапічных зонах зямнога шара.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Гарычкакветныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.