Гастон Масперо | |
---|---|
фр.: Gaston Maspero | |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1846[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1916[2][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Georges Maspero[d], Henri Maspero[d] і Jean Maspero[d] |
Род дзейнасці | егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта, гісторык, фалькларыст, пісьменнік, мастацтвазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Ernesto Schiaparelli[d] і Walter Ewing Crum[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гастон Каміль Шарль Масперо (фр.: Gaston Camille Charles Maspero; 23 чэрвеня 1846 — 30 чэрвеня 1916) — французскі егіптолаг.
Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і выхадцаў з Італіі. З 14 гадоў цікавіўся егіпталогіяй. У 1867 г. Масперо сустрэў вядучага егіптолага Францыі Агюста Марыета, які прапанаваў яму два адносна складаныя іерагліфічныя тэксты, Масперо пераклаў іх за два тыдні. Публікацыя гэтых перакладаў прынесла студэнту Масперо вядомасць у акадэмічных колах, аднак ён адправіўся ў Перу суправаджаць аднаго з шматлікіх «даследчыкаў», якія шукалі пацвярджэнне сувязі індзейцаў з індаеўрапейцамі.
У 1868 Гастон Масперо вярнуўся ў Францыю і ў наступным годзе стаў выкладчыкам егіпецкай мовы і археалогіі ў Сарбоне, а ў 1874 ўзначаліў кафедру егіпталогіі імя Шампальёна ў Калеж дэ Франс. У лістападзе 1880 ён быў запрошаны на месца Марыета ў Егіпет дырэктарам старажытнасцяў і раскопак. У Каіры ў 1881 ім быў заснаваны французскі Інстытут ўсходняй археалогіі. Пад яго кіраўніцтвам на працягу наступных 6 гадоў былі праведзены археалагічныя раскопкі ва ўсіх пунктах Егіпта, якія ўзбагацілі егіпталагічную навуку шэрагам новых адкрыццяў. У прыватнасці, ім быў знойдзены тайнік з царскімі муміямі ў Дэйр эль-Бахры.