Гатабая Раджапаксэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сінгальск.: ගෝඨාභය රාජපක්ෂ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Maithripala Sirisena[d] | ||||||
Пераемнік | Ranil Wickremesinghe[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Maithripala Sirisena[d] | ||||||
Пераемнік | Ranil Wickremesinghe[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Susil Premajayantha[d] | ||||||
Пераемнік | Ranil Wickremesinghe[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1949[1] (75 гадоў) |
||||||
Бацька | D. A. Rajapaksa[d] | ||||||
Жонка | Ioma Rajapaksa[d][2] | ||||||
Веравызнанне | тхеравада | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | падпалкоўнік[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гатабая Раджапаксэ (сінгальск.: ගෝඨාභය රාජපක්ෂ; нар. 20 чэрвеня 1949) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Шры-Ланкі. Прэзідэнт Шры-Ланкі з 18 лістапада 2019 па 9 ліпеня 2022.
Нарадзіўся ў адной з уплывовых сем’яў Шры-Ланкі[3][4]. Бацька быў дэпутатам і міністрам. Гатабая Раджапаксэ пяты з дзевяці дзяцей, яго брат Махінда займаў пасаду прэзідэнта краіны на працягу двух тэрмінаў. Два іншых брата таксама займалі ўрадавыя пасады высокага ўзроўню. У 1971 годзе Гатабая паступіў на ваенную службу ў армію, навучаўся ў Ваеннай акадэміі Шры-Ланкі[5].
У 1998 годзе яго сям’я эмігравала ў Злучаныя Штаты Амерыкі і вярнулася на Шры-Ланку ў 2005 годзе, калі брат Махінда Раджапаксэ быў абраны прэзідэнтам краіны пры падтрымцы кааліцыі Аб’яднанага народнага альянсу свабоды. З лістапада 2005 года па студзень 2015 года Гатабая ўзначальваў Міністэрства абароны на заключных этапах грамадзянскай вайны на Шры-Ланцы, кіруючы ваеннымі дзеяннямі супраць паўстанцаў Тыграў вызвалення Таміл-Ілама ў паўночна-ўсходняй частцы вострава[3][6].
У 2015 годзе на прэзідэнцкіх выбарах ягоны брат саступіў уладу апазіцыі з Новага Дэмакратычнага фронту на чале з Майтрыпалай Сірысенай.
Падчас выбарчай кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2019 года Гатабая ў асноўным выкарыстаў рыторыку сінгальскага нацыяналізму[4]. 17 лістапада 2019 года ён перамог кандыдата ад Аб’яднанай нацыянальнай партыі (УНП) Саджыта Прэмадаса і стаў прэзідэнтам краіны[7].
9 ліпеня 2022 года Раджапаксэ пакінуў сваю афіцыйную рэзідэнцыю незадоўга да таго, як пратэстоўцы штурмавалі комплекс[8][9]. У выніку масавых пратэстаў Раджапаксэ 10 ліпеня заявіў аб сыходзе ў адстаўку 13-га чысла[10].
13 ліпеня канцылярыя прэм'ер-міністра паведаміла, што Гатабая Раджапаксэ збег на Мальдывы. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча. Спікер парламента заявіў, што Раніл Вікрамасінгхе быў прызначаны Раджапаксам выконваючым абавязкі прэзідэнта[11].