Гафолія | |
---|---|
іўр.: עתליה[1] | |
Нараджэнне |
каля 898 да н.э.[2] |
Смерць |
каля 835 да н.э.[2] |
Род | Амрыд[d] |
Бацька | Ахаў[3][4][…] |
Маці | Іезавель[d][5] |
Муж | Іярам, цар іудзейскі[3][4][…] |
Дзеці | Ахозія, цар іудзейскі[3][4][…] |
Веравызнанне | Canaanite religion[d] і Яхвізм[d][6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гафолія (іўр.: עֲתַלְיָה, Аталія), дачка ізраільскага цара Ахава — царыца Іўдзейскага царства (842—837 да н.э.), жонка Іярама.
Даведаўшыся пра смерць свайго брата, ізраільскага цара Іярама, а таксама свайго сына Ахозіі, забітых па загадзе военачальніка Іуя падчас знішчэння роду Ахава ў Ізраілі, Гафолія са свайго боку загадала забіваць нашчадкаў Давіда ва ўсёй Іўдзеі. Паводле Бібліі, Гафолія вырашыла знішчыць «усё царскае племя дому Іудзіна» (2Хрон. 22:10), аднак малодшы сын Ахозіі — Іяас здолеў выратавацца: немаўля схаваў і выхаваў у сябе першасвятар Іядай.
Праз шэсць гад пасля гэтых падзей маленькі Іаяс быў памазаны на валадарства і абвешчаны Іядаем у Храме пры вялікай колькасці народа новым царом Іўдзеі. Для Гафоліі такія падзеі былі поўнай нечаканасцю, яна была схоплена, адведзена да патоку Кедрона і там пакарана смерцю (2Хрон. 23:21).
У 1691 французскі драматург Жан Расін напісаў п’есу паводле біблейскага сюжэта, якую назваў «Гафолія». Нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон напісаў музыку для п’есы Расіна, якая была выканана ў Берліне ў 1845. У 1733 англійскі кампазітар Георг Фрыдрых Гендэль напісаў араторыю, заснаваную на гісторыі жыцця царыцы.