Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 красавіка (1 мая) 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1960[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астролаг, astrobotanist |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | Пулкаўская абсерваторыя |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН СССР |
Альма-матар | Маскоўскі ўніверсітэт, Парыжскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | В. К. Цэсарскі, А. А. Белапольскі |
Вядомыя вучні | В. Г. Тэйфель |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў (1 мая 1875, Смалявічы — 25 студзеня 1960, Алма-Ата) — астраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН СССР (1927). Акадэмік АН КазССР (1946). Ганаровы член АН БССР (1959), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946).
Г. А. Ціхаў нарадзіўся ў Смалявічах[3] Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка. У гімназію паступіў на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі. У 1893 г. быў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1897 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце, назбіраўшы грошай, набыў тэлескоп і ў 1894 годзе пабудаваў у Смалявічах прыватную абсерваторыю. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1901 годзе Г. А. Ціхаў вярнуўся ў Маскву, у 1902 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1906—1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Алма-Ату, куды была эвакуіравана Пулкаўская абсерваторыя, і застаўся там да канца жыцця. З 1947 г. працаваў загадчыкам сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.
Г. А. Ціхаў займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі, вывучэннем спектрафотаметрычных уласцівасцей паверхні Марса і расліннасці Зямлі. Яму належыць шэраг прац па атмасфернай оптыцы і аэрафотаздымцы. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Аўтар шэрагу астранамічных прылад і больш за 230 навуковых прац. Сярод апублікаваных:
Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета № 2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй.