Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў | |
---|---|
руск.: Гавриил Андреевич Сарычев | |
Дата нараджэння | 1763[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня (11 жніўня) 1831[1][2][…] ці 1831[3] |
Месца смерці | |
Бацька | Andrej Saryčev[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Расійскі імператарскі флот |
Званне | адмірал |
Камандаваў | Q16698445? і Russian Hydrographic Service[d] |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў[4] (1763 — 11 жніўня 1831) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809).
У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож[4]. У 1785—1794 гадах прымаў удзел у экспедыцыі І. І. Білінгса у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»[5]. У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію[5]. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта[5].
Сярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава:
і інш.
У гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты[5].