Гваздзік травянка[1] (Dianthus deltoides) — від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Гваздзік травянка, сардэчнік, сярдзечнік[2], іскра, некерко[3], іскаркі, палявыя слёзкі[3][4], махрэ[5][6].
Шматгадовая шызаватая або зялёная травяністая расліна. Мае тонкае паўзучае карэнішча, якое ўтварае дзярнінкі з кветканосных і бясплодных парасткаў. Сцябло ўзыходзячае, з кароткім шурпатым апушэннем, 10—40 см вышынёй. Лісце супраціўнае, па краях і сярэдняй жылцы пакрыта жорсткім апушэннем, тупое; ніжняе — падоўжана лапаткападобнае, верхняе — лінейнае. Кветкі правільныя, двухполыя, адзінкавыя, радзей — па дзве — тры, 5-пялёсткавыя. Пялёсткі зубчастыя, чырвоныя, з кольцам пурпуровых плям. Плод — каробачка. Цвіце ў чэрвені — верасні. Утварае натуральныя гібрыды з гваздзіком барадатым (Dianthus barbatus)[7].
Натуральна гваздзік травянка расце на лугах Еўропы і Заходняй Азіі[8][9][10]. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны ў змешаных лясах, на лугах, лясных палянах і ўзлесках. Як садовая расліна вырошчваецца па ўсім свеце. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы[11].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
- ↑ Bleeker, W., U. Schmitz, and M. Ristow. 2007. Interspecific hybridisation between alien and native plant species in Germany and its consequences for native biodiversity. Biol. Conserv. 137:248-253. DOI: 10.1016/j.biocon.2007.02.004
- ↑ Den Virtuella Floran: Dianthus deltoides (in Swedish, with maps)
- ↑ Flora Europaea: Dianthus deltoides
- ↑ Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
- ↑ USDA Plants Profile
- Гвыаздік травянка // Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 240. — 655 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0457-2.