Горад
Гваліёр
ग्वालियर
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гваліёр (хіндзі: ग्वालियर) — адзін з найбуйнейшых гарадоў штата Мадх’я-Прадэш у Індыі. Насельніцтва — 1 069 276 (2017 г.).
Згодна паданню, Гваліёр быў заснаваны князем Сураджам Сенам у пачатку нашай эры і названы ім у гонар аскета Гваліпы, які выратаваў князя ад лепры. У пісьмовых крыніцах горад узгаданы пад 520 г. У канцы XIV ст. Гваліёр стаў сталіцай самастойнай дзяржавы. Тут былі ўзведзены магутная крэпасць і палац Ман-Мандзір.
У 1526 г. махараджа Гваліёра загінуў у бітве пры Паніпаце, а яго валоданні трапілі ў склад імперыі Вялікіх Маголаў. У 1818 г. Гваліёрам авалодала раджпуцкая дынастыя Шындыя. Яна знаходзілася ў саюзе з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй, а таму Гваліёрскае княства захоўвала аўтаномію ў складзе Брытанскай Індыі. Падчас паўстання 1857 г. Гваліёр быў заняты Лакшмі-Бай, але хутка вернуты брытанцамі князю Шындыя.
Гваліёрскае княства было далучана да незалежнай Індыі ў 1947 г. Дзякуючы развіццю чыгункі ён хутка ператварыўся ў важны транзітны і прамысловы цэнтр штата Мадх’я-Прадэш.
Гваліёр — буйны цэнтр тэкстыльнай, гарбарнай і хімічнай прамысловасці. Дзякуючы перакрыжаванню чыгуначных магістралей, Гваліёр лічыцца важным транзітным пунктам паміж рознымі часткамі Індыі. Працуюць аэрапорт, 6 універсітэтаў, медыцынскі, тэхналагічны, інжынерны і інфармацыйны каледжы. Развіваецца турызм.
Гваліёр знакаміты славутымі мясцінамі, якія прыцягваюць мноства вандроўнікаў: