Гварнеры

Гварнеры (італ.: Guarneri) — род вытворцаў скрыпак з Крэмоны (Італія) у 17-18 ст. Гварнеры, поруч з родамі Амаці і Страдзівары дасягнулі вяршынь вырабу скрыпак. Калі Амаці і Страдзівары працавалі ў Крэмоне, то Гварнеры перанеслі сваю дзейнасць ў Мантую і Венецыю. Гварнеры выраблялі скрыпкі ў традыцыях Амаці, да часу Джузэпэ дель Джэзу, а Страдзівары развівалі ўласную традыцыю.

Андрэа Гванеры (1626—7.12.1698) быў вучнем Антоніа Страдзівары ў майстэрні Амаці. Ягоны сыны П'етра Джавані Гварнеры (вядомы як Пётр з Мантуі; 18.2.1655—26.3.1720) і Джузэпэ Гварнеры (вядомы як filius Andreae; 25.2.1666—1740) працягнулі традыцыю свайго бацькі з нязначнымі зменамі.

У трэцім пакаленні П'етра Гварнеры (Пётр з Венецыі; 14.4.1695—7.4.1762) увёў некаторыя змены ў венецыянскія інструменты на свой лад. Ягоны брат Джузэпэ Гварнеры (21.8.1698—17.10.1744) — найвялікі майстра з роду Гварнеры. Джузэпэ (вядомы як «дэль Джэзу»/«dеl Gesu» з-за ініцыялаў I. H. S. і крыжа на яго скрыпках) моцна адхіліўся ад сямейнай традыцыі, якасць яго скрыпак можна параўнаць толькі з інструментамі Страдзівары. Джузэпэ дэль Джэзу і Пётр з Венецыі магчыма мелі братоў, а магчыма стрыечных братоў. Таксама няма пэўнасці ці быў Пётр з Венецыі сынам Пятра з Мантуі. На адной са скрыпак Джэзу іграў Нікола Паганіні, цяпер яна захоўваецца ў Генуі.

  • Hill, W. H., Violin Makers of the Guarneri Family (1931);
  • Petherick, Horace, Joseph Guarnerius: His Work and His Master (1906; repr. 1977)