Гваякол | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₇H₈O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 201-964-7 |
SMILES | |
ChemSpider |
Гваякол, 2-метаксіфенол — арганічнае злучэнне, вытворнае фенолу, CH3OC6H4OH.
Бясколернае крышталічнае рэчыва з моцным пахам. Цямнее на паветры і на святле. Малекулярная маса 124,13[1]. Тэмпература плаўлення 28,5 °С. Тэмпература кіпення 205 °C. Шчыльнасць 1,1287 г/см³ пры тэмпературы 21,4 °C. Добра раствараецца ў этаноле, эфіры, ледзяной воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Растварае ёд і серу. Шчолачныя солі гваяколу добра раствараюцца ў вадзе, магніевыя і кальцыевыя солі — дрэнна[1].
Гваякол уваходзіць у склад прадуктаў перагонкі гваякавай і іншых драўнінных смол. У прамысловых умовах атрымліваюць метыліраваннем піракатэхіну метылсернай кіслатой, дыметылсульфатам ці метанолам[1].
Гваякол выкарыстоўваецца ў вытворчасці пахучых рэчываў (ванілін, эўгенол, санталідол і інш.) і лекавых сродкаў. Таксама выкарыстоўваецца ў невялікай колькасці ў парфумернай прамысловасці[1].
Гваякол выклікае анестэзію скуры, экзэму, раздражненне верхніх дыхальных шляхоў і вачэй.