Гверу
| ||||||||||||||
Гверу (англ.: Gweru) — горад у Зімбабвэ, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Мідлендс. Заснаваны ў 1890 годзе як паштовая станцыя на дарозе з Булавая ў Солсберы (цяпер Харарэ). Да 1982 года называўся Гвела. У 1914 годзе атрымаў правы самастойнай абшчыны, у 1971 годзе — правы горада. Горад Гверу размешчаны ў геаграфічным цэнтры Зімбабвэ, на тэрыторыі геалагічнага разлома Грэйт-Дайк, за 164 км на паўночны ўсход ад Булавая і 275 км на паўднёвы захад ад Харарэ. Абсалютная вышыня — 1424 метра над узроўнем мора.