Сегменты скальных пластоў у хронастратыграфіі | Перыяды часу ў геахраналогіі | Notes |
---|---|---|
4 агулам, паўмільярда гадоў і больш | ||
10 агулам, некалькі соцень мільёнаў гадоў | ||
дзясяткі мільёнаў гадоў | ||
мільёны гадоў | ||
менш, чым ярус/век, не выкарыстоўваецца ў тэрміналогіі ICS |
Геалагічная эпоха — адзінка геахраналагічнай шкалы, частка геалагічнага перыяду, падраздзяляецца на геалагічныя вякі. У стратыграфіі адпавядае геалагічнаму аддзелу, г. зн. геалагічная эпоха — гэта той прамежак часу ў палеанталагічнай і геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога адклаўся ці ўтварыўся пласт парод, што ўтвараюць адпаведны геалагічны аддзел.
Абсалютная працягласць большасці эпох — 10—30 млн гадоў.
Бягучая геалагічная эпоха — галацэн, які пачаўся каля 12 тысяч гадоў назад з заканчэннем апошняга ледавіковага максімуму. Нягледзячы на зусім нядаўні ў геалагічных маштабах пачатак апошняй эпохі, некаторыя вучоныя прапануюць час, з якога дзейнасць чалавека пачала аказваць сур’ёзнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, вылучыць у асобную новую эпоху — антрапацэн[1].