Геба | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἥβη | |
Багіня юнацкасці | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Пол | жанчына |
Бацька | Зеўс |
Маці | Гера |
Муж | Геракл |
Дзеці | Алексіярэс і Анікет |
У іншых культурах | Ювента |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геба (грэч. Ήβα, таксама Гебея) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] багіня юнацкасці, дачка Зеўса і Геры [2] (паводле некаторых аўтараў, Гера нарадзіла яе ад латука [3]), якая служыла на Алімпе віначэрпам богаў датуль, пакуль яе не змяніў Ганімед [4].
Была выдадзена замуж за Геракла, калі ён здабыў бессмяротнасць [5] , як знак пагаднення Геры з Гераклам. Гера ўсынавіла Геракла і дала яму ў жонкі Гебу [6]. Ахвярнік з выявай шлюбу Гебы і Геракла быў у Герэёне каля Мікен [7]. Іх дзяцей звалі Алексіярэс і Анікет [8].
У Рыме яна звалася Ювента (лац.: Juventa ці Juventas), мела некалькі храмаў і ўвасабляла сабой вечна юнацкі росквіт дзяржавы. Выявы Гебы сустракаюцца рэдка, і то толькі на вазах. Канова намаляваў яе цнатлівай дзяўчынай, якая налівае нектар.
Гераіня камедыі Эпіхарма «Вяселле Гебы» [9], оперы Ж.-Ф.Рамо «Святы Гебы».
Геба на Вікісховішчы |