Гекла | |
---|---|
ісл. Hekla | |
![]() | |
Краіна | |
Форма вулкана | дзеючы стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 28 лютага 2000 |
Вышыня вяршыні | 1488 м |
Першае ўзыходжанне | 20 чэрвеня 1750, Эгерт Олафсан, Б’ярні Пальсан |
![]() |
Ге́кла[1], Хекла[1] (ісл.: Hekla) — стратавулкан, які знаходзіцца на поўдні Ісландыі. Вышыня 1488 (1491[2]) метраў.
Стратавулкан утварыўся ў выніку шматлікіх вывяржэнняў з лінейнай трэшчыны. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. Гекла — частка вулканічнага горнага хрыбта, працягласцю 40 кіламетраў. Аднак самай актыўнай часткай гэтага хрыбта з’яўляецца расколіна працягласцю 5,5 км, якая завецца Heklugjá, што належыць вулкану Гекла.
З 874 года вывяргаўся больш 20 разоў і лічыцца найбольш актыўным вулканам Ісландыі. У сярэднявеччы ісландцы звалі яго «Брама ў пекла». Вывучэнне адкладаў вулканічнага попелу засведчылі, што вулкан быў актыўным сама меней на працягу апошніх 6600 год. Першае датаванае вывяржэнне адбылося ў 1104 годзе[2]. Найбольш моцныя вывяржэнні адбыліся ў 1766—1768 і 1947—1948[1] гадах. Апошняе вывяржэнне адбылося 28 лютага 2000 года.