Гексахлорбензол | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | гексахлорбензол |
Скарачэнні | ГХБ |
Традыцыйныя назвы | перхлорбензол |
Хім. формула | C6Cl6 |
Эмпірычная формула | C6Cl6 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерныя крышталі |
Малярная маса | 284,80 г/моль |
Шчыльнасць | 2,044 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 231 °C |
Тэмпература кіпення | 322 °C |
Тэмпература ўспышкі | 242 °C |
Удзельная цеплыня выпарэння | 2131100 Дж/кг |
Удзельная цеплыня плаўлення | 79300 Дж/кг |
Ціск пары | 101,37 |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | 0 г/100 мл |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-273-9 |
SMILES | |
Рэг. нумар EC | 602-065-00-6 |
RTECS | DA2975000 |
ChemSpider | |
Бяспека | |
ЛД50 | 3500 мг/кг |
Таксічнасць | малатаксічны |
Гексахлорбензо́л альбо перхлорбензо́л — хлорарганічнае злучэнне з формулай C6Cl6, выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыду і фунгіцыду. Таксама ў сумесі з іншымі прэпаратамі выкарыстоўваецца для пратраўкі насення збожжавых культур. У адносінах да гексахлорбензолу дзейнічае Стакгольмская канвенцыя аб стойкіх арганічных забруджвальніках, згодна з якой гэтае рэчыва забаронена ва ўсім свеце[1].
Гексахлорбензол — бясколерныя крышталі, не раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў этаноле і бензоле, малекулярная маса 284,8 а.а.в.; тэмпература плаўлення 231 °C; тэмпература кіпення 322 °C; шчыльнасць 2,044 г/см³.
Гексахлорбензол параўнальна лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння, абменьваючы адзін атам Cl, напрыклад, на групы СН2ОH, OH, SH.
Атрымоўваюць гексахлорбензол хлараваннем бензолу альбо яго хлорвытворных:
Асноўныя рэакцыі:
Вылучаюць крышталізацыяй. Чысціня не менш за 95 % (прымешкі — трыхлорбензол, тэтрахлорбензол і пентахлорбензол).
Палітропны яд. Найбольш раннія змены назіраюцца з боку печані, ЦНС і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Парушае парфірынавы абмен, мае кумулятыўны эфект.