Геленіум (Helenium) — род адно-або шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.
Каля 40 відаў у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, пераважна на захадзе ЗША.
Многія віды дэкаратыўныя. У садоўніцтве шырока выкарыстоўваецца геленіум восеньскі (Helenium autumnale) — мнагалетнік з буйнымі кветкавымі кошыкамі ў шчыткападобных суквеццях. Садовыя формы і гатункі гібрыднага паходжання аб’ядноўваюць пад назвай геленіум гібрыдны (Helenium hybridum); яны розныя па вышыні і адрозніваюцца афарбоўкай кветкавых кошыкаў — камбінацыямі жоўтых, карычневых і чырвона-пурпуровых адценняў. Квітнеюць ў другой палове лета і ўвосень.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».