Гельмут фон Мольтке (малодшы)

Гельмут фон Мольтке
Helmuth von Moltke
Сцяг4-ы Начальнік генеральнага штаба Германіі
1 студзеня 1906 — 14 верасня 1914
Манарх Вільгельм II
Папярэднік Альфрэд фон Шліфен
Пераемнік Эрых фон Фалькенгайн

Нараджэнне 25 мая 1848(1848-05-25)[1]
Смерць 18 чэрвеня 1916(1916-06-18)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Род Moltke[d][3]
Бацька Adolf von Moltke[d]
Ваенная служба
Гады службы 1868 - 1916
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 1-я гвардзейская пяхотная дывізія
Бітвы Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Knight Commander of the Royal Victorian Order ордэн Чорнага арла Pour le Mérite
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́льмут Ё́ган Лю́двіг фон Мо́льтке (ням.: Helmuth Johannes Ludwig von Moltke; 25 мая 1848, Герсдорф, Германія — 18 чэрвеня 1916, Берлін) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, начальнік генеральнага штаба Германіі (19061914) на пачатак Першай сусветнай вайны. Таксама вядомы як Мольтке-малодшы. Пляменнік фельдмаршала графа Мольтке (яго ад’ютант з 1880). Правёў шэраг рэформ у арміі.

У выніку няўдалага развіцця Плана Шліфена ў першыя месяцы вайны быў зняты з пасады начальніка генеральнага штабу і яму была даручана праца з армейскімі резервамі.

Прымаў удзел у франка-прускай вайне 1870—1871.

З 1903 года генерал-кватэрмайстар Генеральнага штаба Германіі.

Адзін з актыўных удзельнікаў развязвання Першай сусветнай вайны, пры падрыхтоўцы да якой паклаў у аснову задумы свайго папярэдніка генерала-фельдмаршала Альфрэда фон Шліфена (разгром французскай арміі галоўнымі сіламі і абарона ва Усходняй Прусіі, а потым удар па Расіі). Аднак пры разгортванні германскай арміі ў 1914 годзе аслабіў правае крыло армій Заходняга фронту, якія наносілі галоўны ўдар па Францыі, і павялічыў сілы на левым крыле, а таксама ва Усходняй Прусіі. Гэта адмоўна адбілася пры правядзенні першага этапа вайны.

У час Марнскай бітвы ў 1914 годзе, будучы начальнікам генштаба і адначасова начальнікам штаба Стаўкі (фактычна галоўнакамандуючым), страціў кіраванне войскамі, што прывяло да паражэння германскіх армій на Заходнім фронце.

14 верасня 1914 года Мольтке быў адхілены ад пасады. З 1915 года назначаны намеснікам начальніка Генштаба.

Памёр у 1916 годзе ў Берліне. Пасля сябе пакінуў мемуары «Успаміны-лісты-дакументы 1877—1915 гг.», дзе ўтрымліваюцца псіхалагічныя прычыны няўдачы Германіі ў жніўні-верасні 1914 года ў вайне супраць Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі.

Зноскі

  1. а б Helmuth Moltke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118854801 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Moltke <Familie> // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 16 ліпеня 2019.