Ге́ман (стар.-грэч.: Αἴμων «крывавы») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын фіванскага цара Крэонта. Паводле версіі эпасу, загінуў апошнім з тых, хто спрабаваў разгадаць загадку Сфінкса[2]. Яго нявестай была Антыгона[3]. У паэме Стацыя «Фіваіда» забівае 6 ворагаў.
Паводле Сафокла, скончыў жыццё самагубствам, закалоўшыся пасля смерці Антыгоны[4]. Паводле версіі трагедыі Еўрыпіда «Антыгона», калі Крэонт даручыў яму забіць Антыгону, ён выратаваў яе, даручыўшы пастухам. Іх сын Меан, калі вырас, прыйшоў у Фівы на гульні, а Крэонт пазнаў яго. Геракл прасіў за Гемана, але беспаспяхова, і Геман забіў сябе і Антыгону[5]. Паводле версіі, каханы Геракла[6].
Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Антыгона» і Еўрыпіда «Антыгона».