Гемантус (Haemanthus) — род шматгадовых цыбулічных раслін сямейства амарылісавыя. Лісце шырокае даўгаватае, кветкі звычайна яркія, у парасонападобных суквеццях. Больш за 50 відаў у трапічнай і Паўднёвай Афрыцы. Некаторыя віды вырошчваюць у аранжарэях і пакоях. Найбольш папулярныя Haemanthus coccineus з чырвонымі і Haemanthus katherinae з ярка-аранжавымі кветкамі, а таксама Haemanthus albiflos.
Зноскі
- Illustrated Handbook of Succulent Plants: Monocotyledons / ed. by U. Eggli. — Springer, 2001. — P. 226—227. — 354 p. — ISBN 3-540-41692-7.