Джунгары насялялі тэрыторыі ад заходняга канца Вялікай Кітайскай сцяны да сучаснага ўсходняга Казахстана і ад сучаснага паўночнага Кыргызстана да Паўднёвай Сібіры (большай часткай размешчаныя ў сучасным Сіньцзяне). Створаная імі качавая імперыя(руск.) (бел. была апошняй рэальнай знешняй пагрозай Кітаю з пачатку XVII стагоддзя да сярэдзіны XVIII стагоддзя[2]. Яны здолелі ўвесці агульнаімперскую сістэму законаў і правіл, каб пашырыць ужыванне айрацкай мовы ў рэгіёне[3].
У выніку некалькіх войн, якія пачаліся яшчэ ў 1680-я гады, джунгары ўрэшце былі заваяваны маньчжурскай Імперыяй Цын у канцы 1750-х гадоў. Пасля заваявання Джунгарыі, цынскі ўрад планаваў падзяліць яе на чатыры ўлусы, у кожным меў быць свой кіраўнік. Амурсана(руск.) (бел., які раней выступаў на баку маньчжураў і адчуваў сябе падманутым імперыяй Цын, скасаваў дамоўленасці і паўстаў, ён хацеў быць лідарам аб’яднанай джунгарскай нацыі(руск.) (бел.. Разгневаны імператар Цяньлун выдаў загад пра знішчэнне ўсяго джунгарскага насельніцтва. Маньчжурскія сцяжныя войскі(руск.) (бел. маглі ўзяць джунгарскіх жанчын і дзяцей як рабоў, астатніх джунгараў наказана было забіць[4].
Наён(руск.) (бел. Халхі Чынгунжаў(руск.) (бел. таемна дамовіўся з Амурсанам паўстаць супраць Цын у 1755 годзе. Затым Чынгунжаў пачаў антыманьчжурскае паўстанне ў Знешняй Манголіі ў 1756 годзе, але яно было задушана ў 1757 годзе. Пасля падаўлення паўстання Чынгунжаў са сваякамі быў прывезены ў Пекін і пакараны смерцю. Імператар Цяньлун загадаў васьмі маньчжурскім сцягам заваяваць джунгараў[5].
«Не праяўляць міласэрнасці да ўсіх гэтых мяцежнікаў. Толькі жыцці старых і хворых могуць быць захаваныя. Нашы папярэднія вайсковыя кампаніі былі занадта мяккімі. Калі мы будзем дзейнічаць як раней і выведзем свае войскі, узнікнуць новыя праблемы.
Калі мяцежнік схоплены і яго паслядоўнікі хочуць здацца ў палон, то ён павінен асабіста прыйсці ў гарнізон, упасці ў ногі камандзіру і прасіць пра капітуляцыю. Калі ж ён пасылае кагосьці замест сябе каб папрасіць капітуляцыі, гэта безумоўна выкрут. Скажыце Чынгунжаву, каб ён расправіўся з гэтымі падступнымі джунгарамі. Не верце ніводнаму іх слову».
Колькасць ахвяр дасягала каля 420 000—480 000 чалавек, што склала 70-80 % колькасці джунгараў, памерлых ад хвароб і ваенных дзеянняў[7][8], што Майкл Кларк(англ.) (бел. апісвае як «поўнае знішчэнне не толькі джунгарскай дзяржавы, а джунгараў як народа»[9][10][11]. Па словах цынскага навукоўца Вэй Юаня (1794—1857), джунгарскае насельніцтва да заваявання складала каля 600 000 чалавек у 200 000 гаспадарках. Вэй Юань пісаў, што каля 40 % джунгараў загінулі ад воспы, 20 % уцяклі ў Расію ці да казахскіх плямёнаў, а 30 % забіты маньчжурскімі сцяжнымі войскамі. На некалькі тысяч лі(руск.) (бел. не засталося юрт, акрамя тых, што здаліся. Паводле рускіх крыніц, усе мужчыны, жанчыны і дзеці джунгараў былі забіты маньчжурскімі войскамі[6]. Прайшлі гады пакуль колькасць насельніцтва Джунгарыі аднавілася[12].
Імператар Цяньлун адхіліў ранейшыя ідэі, што толькі ханьцы могуць быць падданымі Кітая і толькі землі ханьцаў могуць лічыцца часткай Кітая, замест гэтага ён прапанаваў лічыць Кітай шматнацыянальнай дзяржавай. Гэтая ідэя сведчыць не пра разуменне Кітая Цынскай дынастыяй, а пра разуменне яго ранейшымі дынастыямі Хань, Тан, Сун і Мін[13][14]. Міграцыя ханьцаў у Сіньцзян дазволена імператарам Цяньлунам, які таксама даў кітайскія назвы гарадам замест мангольскіх. Канфуцыянскія назвы былі дадзены імператарам гарадам і паселішчам Сіньцзяна, напрыклад «Дзіхуа» для Урумчы у 1760 годз.
Імператар Цяньлун апісваў сваё заваяванне Сіньцзяна ў афіцыйных тэкстах як рэстаўрацыю і аднаўленне дасягненняў Хань і Тан у рэгіёне[15]. Урад імперыі Цын апраўдваў сваё заваяванне, сцвярджаючы, што межы эпохі Хань і Тан аднаўляюцца[16], і атаясняў веліч і ўладу Хань і Тан з Цын[17].
↑Haines, Spencer (2017). "The 'Military Revolution' Arrives on the Central Eurasian Steppe: The Unique Case of the Zunghar (1676 - 1745)". Mongolica: An International Journal of Mongolian Studies. 51: 170–185.
Baabar, Bat-Ėrdėniĭn (1999). Kaplonski, Christopher (рэд.). Twentieth Century Mongolia. Vol. 1 (illustrated ed.). White Horse Press. ISBN1874267405. Праверана 24 April 2014.
Baabar, Bat-Ėrdėniĭn (1999). Kaplonski, Christopher (рэд.). History of Mongolia (illustrated, reprint ed.). Monsudar Pub. ISBN9992900385. Праверана 24 April 2014.
Dupree, Louis; Naby, Eden (1994). Black, Cyril E. (рэд.). The Modernization of Inner Asia. Contributor Elizabeth Endicott-West (reprint ed.). M.E. Sharpe. ISBN0873327799. Праверана 24 April 2014.
Sanders, Alan J. K. (2010). Historical Dictionary of Mongolia. Vol. 74 of Historical Dictionaries of Asia, Oceania, and the Middle East (3rd, illustrated ed.). Scarecrow Press. ISBN978-0810874527. Праверана 24 April 2014.