Генералісімус

Генералісімус (ад лац.: Generalissimus — самы галоўны) — вышэйшае воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу краін. Прысвойвалася палкаводцам, якія камандавалі падчас вайны некалькімі, часцей саюзнымі, войскамі, а таксама часам асобам з сем'яў кіруючых дынастый і дзяржаўным дзеячам як ганаровае званне. У 1569 французскі кароль Карл IX прысвоіў званне генералісімуса 18-гадоваму брату (пасля кароль Генрых III). У далейшым званне генералісімуса мелі: у Францыі - герцаг Г. дэ Гіз (1550-88), прынц Л. Кандэ (1621-88), герцаг Л. Вілар (1653-1734), герцаг А. Рышэльё (1696-1788) ; у Аўстрыі - князь Раймунд Мантэкуколі (1609-80), прынц Яўген Савойскі (1663-1736), граф Леапольд Іозеф Даўн (1705-66), эрцгерцаг Карл (1771-1847), князь Карл Філіп Шварцэнберг (1771-1820) ; у Германіі - граф Альбрэхт фон Валенштэйн (1583-1634);