Генры Брэхам

Генры Брэхам
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1965(1965-10-30)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія аператар-пастаноўшчык, фатограф
IMDb ID 0103956
henrybraham.com

Генры Брэхам (англ.: Henry Braham; нар. 30 кастрычніка 1965, Англія) — англійскі кінааператар.

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 года ў Англіі[2]. Кар'еру кінааператара пачаў у 1992 годзе. У 2002 годзе стаў лаўрэатам Прайм-таймавай прэміі «Эмі» за другую серыю міні-серыяла «Закінутыя ў Антарктыдзе  (англ.)»[3]. Вядомы па сваіх працах у фільмах «Залаты компас», за які ён быў намінаваны на прэмію «Спадарожнік» за лепшую аператарскую працу[4], «Тарзан. Легенда» і «Вартавыя Галактыкі 2».

Чалец Брытанскага таварыства кінааператараў з 1998 года[5].

Зноскі

  1. Henry Braham // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HENRY BRAHAM(недаступная спасылка). www.cinematographers.nl. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016. Праверана 18 мая 2017.
  3. "Nominees/Winners". Television Academy(англ.). Праверана 2017-05-18.
  4. Henry Braham Awards. Праверана 18 мая 2017.
  5. BSC Members | British Society of Cinematographers. bscine.com. Праверана 18 мая 2017.