Генры Дэйвід Тора | |
---|---|
амер. англ.: Henry David Thoreau | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: David Henry Thoreau |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1817[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 мая 1862[1][2][…] (44 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Thoreau[d][4] |
Маці | Cynthia Dunbar[d][4] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, філосаф, эсэіст, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, перакладчык, пісьменнік, абаліцыяніст, натураліст, эколаг, абаронца навакольнага асяроддзя |
Кірунак | западная філасофія[d] |
Жанр | transcendentalism[d] |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Генры Дэйвід То́ра[5] (англ.: Henry David Thoreau; 12 ліпеня 1817[1][2][…], Конкард[d], Конкард[d], ЗША ці Конкард[d], Масачусетс[3] — 6 мая 1862[1][2][…], Конкард[d], ЗША[3]) — амерыканскі пісьменнік, публіцыст, філосаф, натураліст, грамадскі дзеяч.
Сын рамесніка[6]. У 1837 годзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Зблізіўся з Р. У. Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. У час вучобы колькі часу выкладаў у школе. Займаўся рамеснай справай. На працягу двух гадоў Г. Тора жыў на беразе Уолдэнскага возера, забяспечваючы сваё існаванне за кошт працай, рыбнай лоўляй і збіральніцтвам. Напярэдадні [[Грамадзянская вайна ў ЗША |Грамадзянскай вайны]] 1861—1865 гадоў адкрыта заклікаў да барацьбы з рабаўладальніцтвам.
Друкавацца Генры Тора пачаў у 1840 годзе. У 1854 годзе выйшаў рамантычны філасофскі празаічны твор «Уолдэн, або Жыццё ў лесе» пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад «цывілізацыі спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататак-дзённікаў, кніг «Тыдзень на Конкардзе і Марымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апублікавана ў 1864 годзе), «Янкі ў Канадзе» (апублікавана ў 1866 годзе). Таксама Генры Тор пісаў вершы, рабіў пераклады.
Сацыяльна-маральныя матывы творчасці Генры Дэйвіда Тора высока ацэньваў Л. М. Талстой.