Генры Мур

Генры Мур
англ.: Henry Moore
Фатаграфія
Генры Мур, фатаграфія Лотара Волеха
Імя пры нараджэнні Henry Spencer Moore
Дата нараджэння 30 ліпеня 1898(1898-07-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1986(1986-08-31)[1][5][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Irina Radetsky[d]
Род дзейнасці скульптар, акварэліст, ілюстратар, мастак-гравёр, bandmaster, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч мастацтваў
Жанр абстракцыянізм[10][11], Organic abstraction[d], фігуратывізм[d][10][11] і паблік-арт[d][12]
Вучоба Мастацкі каледж у Лідсе,   Каралеўскі мастацкі каледж у Лондане
Мастацкі кірунак сучаснае мастацтва[d], сюррэалізм[10], прымітывізм[10] і каталонскі мадэрн[d][13]
Уплыў на Krishna Reddy[d]
Член у
Узнагароды
Сайт henry-moore.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Спенсер Мур (англ.: Henry Spencer Moore, 30 ліпеня 1898, Кастлфорд, Заходні Ёркшыр — 31 жніўня 1986, Хартфордшыр) — брытанскі мастак і скульптар.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў мастацкім коледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі коледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у мастацкіх школах Чэлсі і Слейда. Член-заснавальнік мастацкай групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933).

Зазнаў уплыў старажытнай мексіканскай пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маці і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутранай структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манументальна-дэкаратыўнай скульптуры: скульптурныя групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваенным будням Лондана (1-я пал. 1940-х).

Пасля Другой сусветнай вайны працы Мура набылі сусветнае прызнанне, яны прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях розных краін. Ён узнагароджаны Ордэнам За заслугі, Ордэнам кавалераў Славы. Прах мастака спачывае ў лонданскім Саборы Святога Паўла.

Зноскі

  1. а б Henry (1898-1986) Moore
  2. Bowness A. Henry Moore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Smithsonian American Art Museum person/institution ID
  4. https://data.bnf.fr/en/11916701/henry_moore/
  5. Henry Moore // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Wilkinson A. G., Barton L. Moore, Henry // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T059425
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 5 лістапада 2024.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. https://www.workwithdata.com/person/henry-moore-om-ch-1898 Праверана 11 лістапада 2024.
  10. а б в г https://www.theartstory.org/artist/moore-henry/
  11. а б RKDartists
  12. https://picasso.iro.umontreal.ca/~mona/api/v3/artists
  13. https://artuk.org/discover/art-terms/modernism
  • Пракоп'ева С. І. Мур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Grigson G. Henry Moore. London, 1944.
  • Hall D. Henry Moore. The life and work of a great sculptor. New York, 1960.
  • Read H. Henry Moore. A study of his life and work. New York; Washington, 1966.
  • Berthoud R. The life of Henry Moore. London; Boston, 1987.
  • О своем творчестве рассказывает скульптор Генри Мур // Англия. 1975. № 2. С. 82—93.