Генры Эйрынг | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1981[1][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Henry B. Eyring[d] і Ted Eyring[d][8] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | George Ernest Gibson[d][9] |
Член у | |
Узнагароды |
Bingham Medal[d] (1949) William H. Nichols Medal[d] (1951) Remsen Award[d] (1960) ![]() прэмія Уіларда Гібса[d] (1968) Linus Pauling Award[d] (1969) медаль Эліята Крэсана[d] (1969) медаль Прыстлі[d] (1975) Q126416289? (1978) прэмія Вольфа па хіміі (1980) |
Генры Эйрынг (англ.: Henry Eyring, 20 сакавіка 1901 — 26 снежня 1981) — амерыканскі хімік-тэарэтык мексіканскага паходжання, спецыяліст у галіне вывучэння хуткасцей хімічных рэакцый і прамежкавых злучэнняў, член Міжнароднай Акадэміі Квантава-Малекулярных Даследаванняў.
Эйрынг нарадзіўся ў 1901 годзе ў мармонскай суполцы Калоніі-Хуарэс у Мексіцы. Бацька Генры быў паспяховым фермерам і разводзіў буйную рагатую жывёлу. Аднак пачатак мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 г. дэстабілізавала палітычную сітуацыю да такой ступені, што сям’я Генры разам з іншымі каланістамі мігравала ў Эль-Паса штата Тэхас у сярэдзіне ліпеня 1912 года.
Праз два гады бацька Генры купіў невялікую ферму паблізу Пімы ў Арызоне. Генры працягнуў навучанне, якое пачаў яшчэ ў Мексіцы, у Піме ў 1914 годзе. Затым вучыўся ў Гільскай Акадэміі — царкоўнай школе каля Пімы, якую скончыў у 1919 годзе. Ён рабіў вялікія поспехі ў матэматыцы і прыродазнаўчых навуках і вырашыў атрымаць інжынерную спецыяльнасць ва Універсітэце Арызоны.
Пасля заканчэння бакалаўрыяту ў 1923 годзе па спецыяльнасці «горны інжынер» Эйрынг працягнуў вучобу ва Універсітэце Арызоны і атрымаў ступень магістра ў галіне металургіі вясной 1924 года. Далей Генры выкладаў хімію ва Універсітэце Арызоны адзін навучальны год (1924—1925). Ва ўніверсітэце Берклі ён атрымаў доктарскую ступень (Ph.D., 1927).
На хімічным факультэце Універсітэта Вісконсіна ён працягнуў пачатую ў Берклі працу па вывучэнні ўзаемадзеяння газаў з альфа-часціцамі. У 1928 г. ён пачаў працаваць у лабараторыі Фэрынгтана Дэніэльса, дзе вывучаў разлажэнне N2O5 у розных растваральніках. Менавіта тут ён пачаў даследаванні ў галіне хімічнай кінетыкі.