Генрых Вёльфлін | |
---|---|
ням.: Heinrich Wölfflin | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1864[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1945[2][3][…] (81 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Eduard Wölfflin[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Kate Steinitz[d], Jakob Rosenberg[d][4] і Ernst Buchner[d][5] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Вёльфлін (ням.: Heinrich Wölfflin; 21 чэрвеня 1864, Вінтэртур — 19 ліпеня 1945, Цюрых) — швейцарскі празаікпісьменнік, гісторык, мастацтвазнаўца, тэарэтык і гісторык мастацтва.
Генрых Вёльфлін нарадзіўся ў адукаванай швейцарскай сям’і. Яго бацька быў спецыялістам па антычнасці і з’яўляўся адным з укладальнікаў Thesaurus Linguae Latinae — даведніка-тезаруса па лацінскай мове.
Вёльфлін вывучаў гісторыю мастацтваў і філасофію ў Базельскім універсітэце, Берлінскім універсітэце і Мюнхенскім універсітэце.
У 1886 годзе была апублікавана дысертацыя Вёльфліна (ням. Prolegomena zu einer Psychologie der Architektur). У гэтым жа годзе, скончыўшы навучанне, Вёльфлін адправіўся ў Італію, а ўжо ў 1888 годзе ён апублікаваў працу, якая з’явілася вынікам гэтага двухгадовага падарожжа па Італіі — «Рэнесанс і Барока».