![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Генрых Гамлетавіч Мхітаран | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 студзеня 1989[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Генрых Мхітаран (арм.: Հենրիխ Համլետի Մխիթարյան; нар. 21 студзеня 1989, Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Арменія) — армянскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Арменіі. Ганаровы грамадзянін Ерэвана (2012)[3].
Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 года ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, вядомы савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасля смерці бацькі Генрых з сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніка».
У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросце 14 гадоў адправіўся на стажыроўку ў бразільскі клуб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразільскаму майстэрству і пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнаніс, Лукас Мора, Аскар, Дэнілсан. З некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае сем моў (армянскую, рускую, украінскую, французскую, англійскую, партугалькую і нямецкую).
6 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. У складзе каманды ў сезоне 2016/17 стаў пераможцам Лігі Еўропы, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Аякса» (2:0).
У студзені 2018 года ў абмен на Алексіса Санчэса перайшоў у лонданскі «Арсенал»[5]. Дэбютаваў за новы клуб 3 лютага 2018 года ў матчы супраць «Эвертана» (5:1), дзе адзначыўся трыма галявымі перадачамі.
У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ромы»[6]. У жніўні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з «Арсеналам» і стаў іграком «Ромы» на трывалай аснове[7].
У ліпені 2022 года, пакінуўшы «Рому» ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з «Інтэрнацыянале»[8].