Генрых Рорэр | |
---|---|
ням.: Heinrich Rohrer | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 2013[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Rose-Marie Egger[d] |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вольфганг Паўлі |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Рорэр (ням.: Heinrich Rohrer; нар. 6 чэрвеня 1933, Букс, Швейцарыя) — швейцарскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1986) (палова прэміі, сумесна з Гердам Бінігам «за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа»; другую палову прэміі атрымаў Эрнст Руска «за працу над электронным мікраскопам».)
Пасля заканчэння школы восенню 1951 года Рорэр паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху на фізічнае аддзяленне. Сярод яго выкладчыкаў былі Вольфганг Паўлі і Паўль Шэрэр. У 1955 г. Рорэр пачынае працаваць над дысертацыяй, на кафедры Ёргена Ольсена, па тэме змены даўжыні звышправаднікоў пры пераходзе ў звышправодны стан, індукаваныя магнітным полем. У 1963 г. Рорэр перайшоў у даследчыя лабараторыі IBM у Рушліконе, дзе ён працаваў над эфектам Кандо і пасля сустрэчы з Гердам Бінігам распрацаваў сумесна з ім сканавальны тунэльны мікраскоп.