Генрых Шуц | |
---|---|
Heinrich Schutz | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1585 |
Месца нараджэння | Кёстрыц |
Дата смерці | 6 лістапада 1672 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Christoph Schütz[d][2] |
Дзеці | Euphrosyna Pincker[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Джавані Габрыэлі і Georg Otto[d] |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, капельмайстар |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | опера, мотэт, кантата і Мадрыгал |
Выхаванцы | Johann Vierdanck[d], David Pohle[d], Johann Wilhelm Furchheim[d], Adam Krieger[d], Johann Schelle[d], Christoph Bernhard[d][3], Matthias Weckmann[d], Christoph Kittel[d], Carlo Farina[d], Johann Paul von Westhoff[d], Heinrich Albert[d], Johann Theile[d], Caspar Kittel[d], Giovanni Andrea Bontempi[d], Clemens Thieme[d], Johann Klemm[d], Friedrich von Westhoff[d], Gabriel Möhlich[d], Johann Jacob Löwe[d], Johann Nauwach[d], Anton Colander[d], Friedrich Werner[d] і Philipp Stolle[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Шуц (Heinrich Schütz; 14 кастрычніка 1585, Кёстрыц, Германія — 6 лістапада 1672) — нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнік нямецкай нацыянальнай кампазітарскай школы.
Вучыўся ў Дж. Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра.
У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьянскай харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інструментальнай і сцэнічнай музыкі, абапіраўся на традыцыі нямецкай духоўнай і народнай музыкі. Аўтар першых нямецкай оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т.л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І. С. Баха і Г. Ф. Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К. Бернгарт.
Ніжэй апублікаваны яго кнігі. Большасць з іх утрымлівае некалькі музычных опусаў; усяго існуе больш 500 асобных твораў Шуца.