Географ глобус прапіў![]() | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 124 хв. |
Бюджэт | 80 000 000 ₽ |
Зборы | 4 257 638 $ |
Краіна | |
Мова | руская[1][2] |
Год | 2013 |
IMDb | ID 3155604 |
«Географ глобус прапіў» (руск.: Географ глобус пропил) — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Аляксандра Велядзінскага[3].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Малады біёлаг Віктар Служкін ад безграшоўя ідзе працаваць настаўнікам геаграфіі ў звычайную пермскую школу. Ён змагаецца, а потым і сябруе з вучнямі, канфліктуе з завучам, вядзе дзевяцікласнікаў у паход — сплаўляцца па рацэ. Яшчэ ён п’е з сябрамі віно, спрабуе ўжыцца з жонкай і водзіць у дзіцячы сад маленькую дачку. Ён проста жыве… Гэта гісторыя пра кожнага, хто часам адчуваў сябе такім жа бясконца адзінокім, як Віктар Служкін. Кожнага, хто, нягледзячы на адзіноту і тугу, ніколі не губляў здольнасць адчуваць і кахаць[4].
Канстанцін Хабенскі | – Віктар Сяргеевіч Служкін, настаўнік геаграфіі |
Алена Лядава | – Надзя, жонка Служкіна |
Анфіса Чарных | – Маша Бальшакова, школьніца, удзельніца пахода |
Аляксандр Робак | – Максім Будкін, даўні сябар Служкіна, чыноўнік |
Яўгенія Брык | – Кіра Валер’еўна, настаўніца нямецкай |
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і яшчэ 15 намінацыямі[5].