Георг Пурбах | |
---|---|
Georg von Peuerbach | |
Дата нараджэння | 30 мая 1423[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1461[1][2][…] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | астраном і матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іаган Гмундэн |
Вядомыя вучні | Рэгіямантан |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Пурбах[5] , таксама Георг Поербах (ням.: Georg von Peuerbach, Пурбах пад Лінцам, 30 мая 1423 — Вена, 4 красавіка 1461) — аўстрыйскі астраном і матэматык, старэйшы таварыш і настаўнік Рэгіямантана. Прафесар Венскага ўніверсітэта (1450)[6].
Георг Пурбах паступіў у Венскі ўніверсітэт вясной 1446 г., у досыць познім узросце, у 23 гады. Выдатныя здольнасці дазволілі яму праз паўтары гады зрабіцца бакалаўрам, двума гадамі пазней — ліцыенатам, а ў лютым 1453 г. ён быў удастоены ступені магістра. Яго настаўнікам матэматыкі быў, верагодна, Іаган Гмундэн. Падчас навучання Пурбах некалькі гадоў правёў у Германіі, Францыі і Італіі. У Італіі Пурбах пазнаёміўся з Мікалаем Кузанскім і Джавані Б'янкіні. Вярнуўшыся на радзіму, Пурбах некаторы час знаходзіўся ў вельмі благім матэрыяльным становішчы, пакуль не стаў прыдворным астролагам. Неўзабаве ён пачаў выкладаць у Венскім універсітэце, дзе чытаў лекцыі як па астраноміі і матэматыцы, так і па гуманітарных прадметах.
Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астранамічных табліц, даследаваннямі па трыганаметрыі. Першым у Заходняй Еўропе выклаў тэорыю эпіцыклаў Пталемея ў трактаце «Новая тэорыя планет», выданым у 1472 годзе[6]. Працаваў над удасканаленнем твораў Пталемея. Разам са сваі вучням І. Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталемея» (выдана ў 1543 годзе)[6].