Георг Хрысціян Унгер | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1743[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1799[1][2] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працаваў у гарадах | Берлін і Патсдам |
Уплыў | Карл фон Гонтард[d] |
![]() |
Георг Хрысціян Унгер (ням.: Georg Christian Unger, 25 мая 1743, Байрайт — 20 лютага 1799, Берлін) — нямецкі архітэктар, які служыў Фрыдрыху II. Большасць яго пабудоў знаходзіцца ў Патсдаме і Берліне.
Унгер вучыўся ў Карла фон Гонтарда. Усяго стварыў каля 260 архітэктурных праектаў, многія з якіх былі ўвасоблены самім архітэктарам. Па замове Фрыдрыха II ён стварыў новы тып збудавання — гарадскі палац, жылы дом, падобны на палац. Пад кіраўніцтвам Унгера ў Берліне была пабудавана вялікая колькасць будынкаў: каля 40 — на Унтэр-дэн-Ліндэн, 13 палацаў на Жандарменмаркт і больш за 40 на Лейпцыгскай вуліцы.