10 кастрычніка 1955 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне і служыў у парафіях дыяцэзіі Бамберга (Германія). Пасля заканчэння Папскай дыпламатычнай акадэміі нёс служэнне ў Індыі, Мексіцы, Бурундзі і Угандзе. 5 лютага 1979 года ён быў менаваны тытулярным арцыбіскупам Сэсты і прызначаны Апостальскім пра-нунцыем у Замбіі і Малаві. З 3 мая 1985 года стаў Апостальскім нунцыем у Парагваі, а з 13 жніўня 1990 годзе — у Індыі і Непале.
7 снежня 1998 годзе арцыбіскуп Георг Цур узначаліў Папскую дыпламатычную акадэмію ў Рыме — галоўную навучальную ўстанову Святога Пасаду, якая рыхтуе спецыялістаў міжнароднай сферы[2].