Георгі Пулеўскі | |
---|---|
Георги Пулевски | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | балг.: Георги Пулевски |
Дата нараджэння | 1817[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1893[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Асманская імперыя, Валахія, Румынія, Сербія, Балгарыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | македонская, балгарская, сербская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгі Пулеўскі (балг.: Георги Пулевски; макед.: Ѓорѓи Пулевски; макед.: Ѓорѓија Пулевски) — балгара-македонскі нацыянал-рэвалюцыянер і публіцыст[2]. Ён адным з першых у Новы час паставіў пытанне пра асобную македонскую нацыю, пра самастойную македонскую мову[3], хоць і не даў на іх на іх адназначных адказаў. Публіцыст Крстэ Місіркаў лічыў Пулеўскага адным з заснавальнікаў македанізму. Быў яскравай і рознабаковай асобай, праславіўся і як лінгвіст, і як палявы камандзір гайдукоў, і як архітэктар.
Георгі Пулеўскі нарадзіўся ў 1817 годзе, у горным македонскім сяле Галічнік, якое знаходзілася ў той час у складзе Асманскай імперыі. Георгі да македонскага племя міякаў (мијаци). У Галічніку існуе паданне пра тое, што «продкі Георгі Пулеўскага перасяліліся ў Галічнік у канцы XV стагоддзя з невялікага прыморскага гарадка Пула, размешчанага на поўдзень ад Скадара, у Паўночнай Албаніі». Пра юныя гады Пулеўскага мала што вядома. Ён доўга працаваў муляром у Дунайскіх княствах Валахіі і Малдавіі, які ў 1859 г. аб’ядналіся ў Румынію. У сталым узросце стаў архітэктарам[4]. З княстваў Пулеўскі часта прыязджаў у родныя краі. У цяснінах Гола Брдо, на захад ад Галічніка, на стыку Македоніі з Албаніяй, ён сфарміраваў гайдуцкую чэту (дружыну), якая вельмі непакоіла турэцкіх акупантаў[5].
У Румыніі, верагодна, ужо пасля Крымскай вайны, Пулеўскі пазнаёміўся са сваім цёзкай Георгі Ракоўскім — іншым праслаўленым балгарскім гайдуком. Чэта Ракоўскага паспяхова дзейнічала супраць туркаў на ўсходзе Балгарыі, у раёне Рогі Старой Планіны. У 1861—1862 гадах Ракоўскі стварыў у Бялградзе Першую Балгарскую легію. А Георгі Пулеўскі сфарміраваў у складзе Легіі чэту, неўзабаве якая даставіла шмат непрыемнасцей турэцкаму гарнізону Бялграда.
У хуткім часе пачалося супрацоўніцтва Пулеўскага з сербскай інтэлігенцыяй. У тыя гады актывізавалася сербская прапаганда ў Македоніі — і пэўныя бялградскія колы разлічвалі скарыстаць у сваіх мэтах македонскага ваяводу Пулеўскага, які пасяліўся ў Сербіі. Сербскія ўлады спансавалі[6] издание двух уникальных словарей, составленных Пулевским. За ними закрепились названия «Четырёхязычник Пулевского»[7] (Бялрад, 1873) і «Триязычник Пулевского»