Георгій Сцяпанавіч Жжонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (22) сакавіка 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2005[1][2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, літаратар, мемуарыст, празаік, грамадскі дзеяч |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0955921 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій Сцяпанавіч Жжонаў (руск.: Гео́ргий Степа́нович Жжёнов; 9 [22] сакавіка 1915, Петраград — 8 снежня 2005, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, літаратар, мемуарыст, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР ім. братоў Васільевых (1975).
Першыя 22 гады жыцця Георгія прайшлі на Васільеўскім востраве. У 1930 годзе пасля заканчэння сямі класаў школы паступіў на акрабатычнае аддзяленне Ленінградскага эстрадна-цыркавога (харэаграфічнага) тэхнікума. Пры паступленні ўзяў дакументы ў брата і паступіў як Барыс Жжонаў. Пасля гэты факт прызнаў, але гэта яму даравалі. Праз год Георгій разам з аднакурснікам Жоржам Смірновым адрэпеціраваў каскадны эксцэнтрычны нумар пад назвай «Кітайскі стол», і пачаў выступаць у Ленінградскім цырку «Шапіто» як дуэт «2-ЖОРЖ-2» у жанры каскаднай акрабатыкі.
У цырку яго заўважылі працаўнікі кіно. Запрасілі здымацца на кінастудыю «Ленфільм» і прапанавалі галоўную ролю трактарыста Пашкі Ветрава ў фільме «Памылка героя» (1932). Здымаўся таксама на кінастудыі «Белдзяржкіно» (цяпер «Беларусьфільм»). Пасля гэтага ў 1932 годзе пакінуў цыркавую кар’еру і паступіў на кінааддзяленне ў Ленінградскі тэхнікум сцэнічных мастацтваў (цяпер — Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў), які скончыў у 1935 годзе. Выкладчыкам быў кінарэжысёр Сяргей Герасімаў. Да заканчэння тэхнікума паспеў зняцца ў некалькіх фільмах: «Наследны прынц Рэспублікі» (1934), «Залатыя агні» (1934) і «Чапаеў» (1934) у сцэне з Б. А. Бабачкіным.