Георгій Цімафеевіч Берагавой | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1995[2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гео́ргій Цімафе́евіч Берагаво́й (15 красавіка 1921, Сяло Фёдараўка, Карлаўскі раён, Палтаўская вобласць — 30 чэрвеня 1995) — савецкі касманаўт. Генерал-лейтэнант авіяцыі (1977), Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1968), Заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (1961), лётчык-касманаўт СССР (1968).
Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (цяпер імя Ю. А. Гагарына; 1956). У 1964-69 гг. у атрадзе савецкіх касманаўтаў. 26-30.10.1968 г. пілатаваў касмічны карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касмічным караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сутак. У 1972-87 гг. начальнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР, залаты медаль імя Ю. А. Гагарына. Дзяржаўная прэмія СССР (1981).