Гепатыт A | |
---|---|
![]() Выпадак жаўтухі, выкліканай гепатытам A | |
МКХ-10 | B15. |
МКХ-9 | 070.0, 070.1 |
DiseasesDB | 5757 |
MedlinePlus | 000278 |
eMedicine | med/991 ped/977 |
MeSH | D006506 |
![]() |
Гепатыт A, або Хвароба Боткіна — шырока распаўсюджанае інфекцыйнае захворванне з фекальна-аральным механізмам перадачы.
Гепатыт А (раней вядомы як інфекцыйны гепатыт) — вострая інфекцыйная хвароба печані, якая выклікаецца вірусам гепатыту A (HAV).[1] У многіх выпадках сімптомы нязначныя ці адсутнічаюць, асабліва ў маладых людзей.[2] Час паміж інфікаваннем і з'яўленнем сімптомаў, пры іх наяўнасці, складае ад двух да шасці тыдняў.[3] Наяўныя сімптомы звычайна прысутнічаюць на працягу васьмі тыдняў і ўключаюць наступнае: моташнасць, ванітаванне, дыярэю, пажаўценне скуры, ліхаманку і боль у жываце.[2] Прыблізна ў 10-15 % людзей сімптомы паўтараюцца на працягу шасці месяцаў пасля першапачатковага інфікавання.[2] Можа зрэдку сустракацца вострая пячоначная недастатковасць, звычайна ў старых людзей.[2]
Звычайна распаўсюджваецца праз спажыванне ежы ці вады, забруджанай інфікаванымі фекаліямі.[2] Недастаткова прыгатаваныя малюскі часта з'яўляюцца крыніцай заражэння.[4] Таксама хвароба можа распаўсюджвацца праз блізкі кантакт з інфікаванай асобай.[2] Нягледзячы на тое, што ў хворых дзяцей найчасцей адсутнічаюць сімптомы, яны могуць заражаць іншых.[2] Пасля аднакратнага інфікавання чалавек атрымлівае імунітэт на ўсё жыццё.[5] Для правядзення дыягностыкі неабходны аналіз крыві, паколькі сімптомы супадаюць з сімптомамі некалькіх іншых захворванняў.[2] Гэта адзін з пяці вядомых вірусаў гепатыту: A, B, C, D і E.
Для папярэджання хваробы эфектыўная вакцына супраць гепатыту A.[2][6] У некаторых краінах яе стандартна рэкамендуюць дзецям і асобам, што не былі вакцынаваныя раней, на якіх распаўсюджваецца высокая рызыка.[2][7] Мяркуецца, што вакцынацыя дае эфект на працягу ўсяго жыцця.[2] Іншыя засцерагальныя меры ўключаюць мыццё рук і належнае прыгатаванне ежы.[2] Спецыяльнае лячэнне адсутнічае, рэкамендуюцца адпачынак і лекі ад моташнасці ці дыярэі.[2] Звычайна інфекцыя цалкам вылечваецца без наступстваў для печані.[2] Лячэнне вострай пячоначнай недастатковасці, пры наяўнасці, вымагае трансплантацыі печані.[2]
Ва ўсім свеце штогод фіксуецца прыблізна 1,5 мільёны сімптаматычных выпадкаў[2], верагодна, сапраўдная лічба складае дзясяткі мільёнаў выпадкаў.[8] Хвароба часцей сустракаецца ў рэгіёнах з кепскімі санітарнымі ўмовамі і недахопам вады, бяспечнай для спажывання.[7] У краінах на шляху развіцця прыблізна 90 % дзяцей былі інфікаваны ва ўзросце да 10 гадоў і такім чынам атрымалі імунітэт.[7] Выбухі хваробы часта назіраюцца ва ўмерана развітых краінах, дзе дзеці не хварэюць у маленстве, а вакцынацыя не мае шырокага распаўсюджвання.[7] У 2010 г. востры гепатыт A пацягнуў 102 000 смерцяў.[9] Штогод 28 ліпеня адзначаецца Cусветны дзень барацьбы з гепатытам для распаўсюджання звестак пра вірусны гепатыт.[7]
{{cite book}}
: |author=
мае агульную назву (даведка)